Беларуская Служба

2 млн палякаў гатовы стаць донарамі касцявога мозгу

13.10.2021 14:37
У Польшчы кожныя 40 хвілін хтосьці даведаецца, што ў яго рак крыві ці іншае захворванне крывятворнай сістэмы.
Аўдыё
  • Нацыянальны рэестр Poltransplant займае трэцяе месца ў Еўропе і пятае месца ў свеце па колькасці зарэгістраваных патэнцыйных донараў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: shutterstock.com/Terelyuk

13 кастрычніка ў Польшчы адзначацца Дзень донарства касцявога мозгу і лячэння рака крыві. Памятны дзень, прысвечаны, донарам касцявога мозгу ўпершыню прайшоў у Польшчы ў 2002 годзе. У гэты дзень адбываюцца сустрэчы з людзьмі, якія ахвяравалі касцявы мозг і крывятворныя клеткі, каб даць шанец хворым ачуняць. З гэтай нагоды мы таксама вырашылі звярнуцца да гэтай тэмы.

У Польшчы кожныя 40 хвілін хтосьці даведаецца, што ў яго рак крыві ці іншае захворванне крывятворнай сістэмы. Для многіх з гэтых людзей адзіным шанцам на выратаванне з'яўляецца перасадка. Аднак кожны пяты не знаходзіць свайго «генетычнага блізнюка». Гэтыя пацыенты могуць разлічваць на донарскі матэрыял, які знаходзіцца ў банках донараў касцявога мозгу, – тлумачыць прафесар Себасцьян Гібель з Нацыянальнага інстытуту анкалогіі ў горадзе Глівіцэ, што ў Сілезіі:

-Для вялікай колькасці хворых, для большасці хворых адзіным шанцам на вылячэнне зʼяўляецца трансплантацыя крывятворных калетах ад донара да пацыента. Трансплантацыя палягае на тым, што здаровыя клеткі ад донара прымуцца ў рэцыпіента і падавяць хворыя клеткі.

Нацыянальны рэестр Poltransplant займае трэцяе месца ў Еўропе і пятае месца ў свеце па колькасці зарэгістраваных патэнцыйных донараў. Там утрымліваюцца імёны каля 2 млн патэнцыйных донараў касцявога мозгу, з якіх больш за дзевяць з паловай тысяч чалавек ужо сталі фактычнымі донарамі. Кожны дзень палякі паказваюць, што ў іх вялікія сэрцы. Прафесар Себасцьян Гібель кажа, што ў гэтым плане Польшчы пашанцавала:

-У выпадку пошукаў донараў касцявога мозгу ў Польшчы, сітуацыя выглядае добра. Дзякуючы, гэтым двум мільёнам зарэгістраваных патэнцыйных донараў, шанец знайсці ўласцівага складае каля 2/3 і зʼяўляецца, калі не самым вялікім, то адным з самых вялікіх у свеце.

Фонд DKMS рэгіструе патэнцыйных донараў касцявога мозгу, дапамагае пацыентам, якія пакутуюць ад раку крыві, якія атрымалі права на перасадку касцявога мозгу ад донара, які не зʼяўляецца сваяком хворага. Місія і мэта Фонда DKMS – гэта пошук донара для кожнага пацыента, які мае патрэбу ў перасадцы касцявога мозгу.
Прадстаўніца фонду Рэната Рафа кажа, што за апошняе дзесяцігоддзе веды палякаў на тэму донарства касцявога мозгу значна палепшыліся:

-Калі ў 2008 годзе фонд DKMS распачаў працу ў Польшчы, кожны другі чалавек, які атрымаў права на перасадку касцявога мозгу, не знаходзіў свайго «генетычнага блізнюка». Сёння гэтая праблема закранае кожнага пятага пацыента. Гэтая статыстыка па-ранейшаму паказвае, што ёсць шмат працы. Мы хацелі б, каб кожны, хто мае патрэбу ў касцяным мозгу, мог знайсці свайго донара.

Доктар Гжэгаш Хэнслер, які супрацоўнічае з Фондам DKMS, кажа, што дагэтуль на тэму перасадкі касцявога мозгу існуе шмат непраўдзівых міфаў:

-Міфы аб донарстве не змяняюцца гадамі. На мой погляд, гэта барацьба з ветракамі. Цяжка паверыць, што ў XXI стагоддзі, калі доступ да інфармацыі настолькі просты, так шмат людзей ідэнтыфікуюць збор касцявога мозгу з функцыяй хрыбет, упарта сцвярджаючы, што касцявы мозг бярэцца менавіта з яго. Яшчэ больш за трыццаць адсоткаў людзей паказваюць, што хрыбет зʼяўляецца адным з месцаў збору касцявога мозгу. Яшчэ адзін міф, які мы часта чуем, заключаецца ў тым, што калі мы возьмем клеткі ў донара, яны ў яго скончацца. Ёсць таксама тыя, хто кажа, што працэдура павялічвае рызыку развіцця лейкеміі ў донара і, акрамя таго, балючая і небяспечная. Вядома, усё гэта няпраўда. Што дзіўна, многія адзначаюць, што згодныя на працэдуру ў выпадку роднага, ці знаёмага чалавека, аднак адмаўляюцца ад яе ў выпадку незнаёмага.

Агнешка Зелёнка з Фонду DKMS пералічыла ў размове з намі сапраўдныя ўмовы, якім павінен адпавядаць патэнцыйны донар касцявога мозгу:

-Гэта можна зрабіць вельмі проста. Донарам можа стаць кожны здаровы чалавек ва ўзросце 18-55 гадоў, індэкс масы цела якога не перакрочвае 40. І на самой справе гэта ўсе асноўныя ўмовы, якім павінен адпавядаць патэнцыйны донар касцявога мозгу. У выпадку, калі патэнцыйны донар мае нейкія хваробы, лекары вывучаць магчымасць перасадкі. У Фондзе DKMS дзяжураць лекары, якія пасля вывучэння гісторыі хваробы донара, прыходзяць да высновы можа ён удзельнічаць у перасадцы, ці не.

Як бачым, стаць сапраўдным героем можа кожны. Каб выратаваць жыццё чалавека, дастаткова падзяліцца сваімі крывятворнымі клеткамі, якія ў здаровым арганізме імкліва аднаўляюцца.

Слухайце аўдыё!

эж